top of page

Пабудаваны ў 1767-1783 гг. паміж рэкамі Ясельдай і Шчарай па ініцыятыве і на сродкі гетмана Вялікага княства Літоўскага магната М. К. Агінскага. Злучае басейны Дняпра і Нёмана ў адзіную водную сістэму. Праходзіць праз Выганашчанскае і Вулькаўскае азёры. Даўжыня 54 км. Пасля адкрыцця суднаходства па канале перавозілі галоўным чынам збожжа і лес, а таксама сыравіну на вотчынныя мануфактуры ў Целяханы, што спрыяла эканамічнаму развіццю мястэчка - аднаго з уладанняў Агінскага. Канал меў 10 шлюзаў. З-за няўдала спраектаванай трасы падчас засухі паніжаўся ўзровень вады, пагаршаліся ўмовы навігацыі. Падчас Першай сусветнай вайны ўздоўж канала праходзіла лінія фронту, усё гідратэхнічныя збудаванні былі разбураны. Адноўлены ў 20-я гг. ХХ ст. Да 1941 г. канал выкарыстоўваўся для сплаву лесу і пасажырскай сувязі паміж Пінскам і Целяханамі. Паўторна шлюзы разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У цяперашні час канал страціў ранейшае гаспадарчае значэнне.
Канал - помнік гідратэхнічнага будаўніцтва.

г.п. Целяханы.

Канал Агінскага

bottom of page