top of page

    Кожны кавалак зямлі па-свойму адметны і ўнікальны. Кожны раён, вялікі ці малы, мае сваё гістарычнае аблічча і святыні. Івацэвіцкі раён не з'яўляецца ў гэтым плане выключэннем. Складаныя супярэчлівыя, драматычныя працэсы ў жыцці землякоў у поўнай меры знайшлі сваё ўвасабленне ў помніках гісторыі і культуры. Яны ёсць. Іх нямала, патрабуючых да сябе ўвагі і даследавання. І не менш – актыўных дзеянняў, каб гэтыя сведкі гісторыі не зніклі і з зямлі, і з памяці людзей, якія жывуць на гэтай зямлі.      

   У дадзеным праекце робіцца спроба ў агульным выглядзе аформіць свод помнікаў гісторыі і культуры Івацэвіцкага раёна. 

        Думаецца, што мэтазгодна разглядаць Івацэвіцкі раён у яго сёняшніх геаграфічных абрысах. Бо кожны населены пункт, існуючы і страціўшы сваё існаванне, пакінуў пра сябе сціплы напамін у выглядзе кургана, каплічкі альбо заўсёды маўклівага папялішча. І хто ведае, з помнікаў пачынаецца хутар ці вёска, альбо удзячныя жыхары спяшаюцца да помніка? Тут яны пазнаюць адзін аднаго, тут усплываюць у памяці гордыя імёны і асобы.
         У не меншай ступені хочацца вытрымаць храналогію падзей і тое, якое праламленне яны знайшлі ў нашых помніках археалогіі і культуры. Помнікі – сведчанні розныя па часе. Частка з іх нясе зарад велічнасці і легендарнасці, іншыя – трагізму і смутку. Ведаць першых і іншых мы абавязаны. Інакш манкурты мы, бязлікія і бязродныя. Хто на гэта здолее даць згоду?!
       Дадзены праект будзе карысны для ўсіх, каму не абыякава гісторыя свайго краю.

bottom of page