top of page

Целяханы

КАНАЛ АГІНСКАГА
МОГІЛКІ НЯМЕЦКІХ САЛДАТ
КРЫЖАЎЗВІЖАНСКІ КАСЦЁЛ
КУРГАН ПАМЯЦІ
МАГІЛА БАЛЯСЛАВА ПОЧОПКІ
МАГІЛА МАЦІ МАРШАЛА К.К.РАКАСОЎСКАГА
ПОМНІК АБАРОНЦАМ АЙЧЫНЫ
ЦАРКВА СВЯТОЙ ТРОЙЦЫ

Целяханы вядомыя з XVI ст. як вёска ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ. З XVII ст. - мястэчка, належала князям Дольскім, Вішнявецкім, у XIX ст. - Пуслоўскім. Эканамічнаму росту мястэчка спрыяла будаўніцтва Агінскага канала. У 1775-1778 гг. Міхаіл Казімір Агінскі заснаваў тут фаянсавую мануфактуру, якая вырабляла дэкаратыўныя вазы, скульптуру малых формаў, фрызы і карнізы для камінаў і печаў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. - у складзе Расійскай імперыі. З 1921 г. у складзе Польшчы, з 1939 г. - у БССР. З 1956 г. - гарадскі пасёлак.

Назва Целяханы, па мясцовай легендзе, паходзіць ад спалучэння слоў: «Цела хана». Нібыта яшчэ ў перыяд нашэсця татараў, пабітых у гэтых лясах і балотах, загінуў хан, пахаваны пад Лысай гарой - магільным курганам, насыпаным татарамі. Так як татары ніколі не пакідалі сваіх ханаў на тэрыторыі праціўніка і прывозілі іх да сябе ў ханства, хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра цела кагана Яцілы (Атыла) - Яцілы хана. Паводле яго завяшчанню магіла была выкапана на сушэйшым сярод балот месцы. Паводле падання, каган усіх скіфаў быў пахаваны на дне ракі (багны) Ясельды. Па яго загаду знатныя роды этрускаў выехалі на Нёман з Рыма і паклалі аснову Літоўскім княжацкім родам.

У 1944 г. у Целяханах стала працаваць унітарнае лесагаспадарчае прадпрыемства «Целяханы». Яно з'яўлялася адзіным прадпрыемствам у Рэспубліцы Беларусь, дзе выпускаліся лыжы.

bottom of page