top of page

Пабудавана ў XIX ст.з сасновага бруса.
Адназрубны храм з трохграннай апсідай. Трохвальмовы дах апсіды пераходзіць у двухсхільнае пакрыццё асноўнага аб'ёму, завершанага ў цэнтры цыбульным купалам на васьмігранным барабане. Вертыкальна шаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных налічніках і раздзелены брусамі-сцяжкамі ў міжаконнях. Да апсіды з паўднёва-ўсходняга боку прымыкае нізкая прыбудова рызніцы. Зала царквы з бэлечным перакрыццем, адкрытыя срубные сцены раздзелены брусамі-сцяжкамі, падлога цагляная.
 Царква - помнік народнага драўлянага дойлідства.

г. Косава, могілкі.

Царква святога Георгія

bottom of page