top of page

Пабудавана ў 1868 г. з цэглы.
Храм чатырохчаснай падоўжна-восевай кампазіцыі, у якую ўваходзяць двух'ярусная чацверыковая званіца, прамавугольныя ў плане трапезная, папярочны асноўны аб'ём і апсіда. Званіца накрыта гранёным сферычным купалам з ліхтаром і макаўкай у завяршэнні. Асноўны аб'ём увенчаны цыбульным купалам на васьмігранным барабане. Галоўны ўваход (арачны праём) аформлены двухсхільным навесам на дзвюх калонах. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, здвоенымі і аб'яднанымі арачным апраўленнем ў асноўным аб'ёме. У дэкоры фасадаў выкарыстаны руставаныя налічнікі, зубчастыя фрызы, прамавугольныя філёнгі. Памяшканні царквы аб'яднаны прасветамі, маюць плоскія бэлечныя перакрыцці, пазбаўленыя архітэктурнага дэкору.
Царква - помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
За савецкай уладай з храма было канфіскавана 14 абразоў. Акт аб канфіскацыі разам з абразамі вывезены ў г. Мінск.

г. Косава, вул. Вясёлая, д. 2.

Царква святога Антонія

bottom of page