top of page

3 лютага 1927 г. Косаўскі райкам КПЗБ арганізаваў дэманстрацыю сялян у знак пратэсту супраць разгрому ўрадам буржуазнай Польшчы Беларускай сялянска-рабочай грамады, арышту яе кіраўнікоў і актывістаў. Дэманстрацыя, у якой прыняло ўдзел больш за 1500 чалавек, праводзілася пад лозунгамі: «Вызваліць рабоча-сялянскіх дэпутатаў, вызваліць усіх палітзняволеных!», «Няхай жыве Савецкая Беларусь!». З чырвонымі сцягамі, са спевам «Інтэрнацыяналу» сяляне прайшлі па вуліцах г. Косава. На рынкавай плошчы быў праведзены мітынг. Спецыяльна прысланы атрад паліцыі адкрыў агонь па дэманстрантах. Былі забітыя С. Верабей, П. Гаўрусеў, М. Еўтух, І. Кучук, І. Ракевіч, Н. Таптала і параненыя 35 чалавек. Пахаванне забітых 4 лютага вылілася ў маніфестацыю пратэсту. Расстрэл сялян выклікаў шырокую хвалю абурэння працоўных Польшчы. ЦК КПЗБ звярнуўся з заклікам да ўсіх рабочых, сялян і салдатаў, у якім заклікаў да барацьбы з дыктатурай Пілсудскага. Гэтыя падзеі вядомыя пад назвай «Косаўскі расстрэл 1927 г.".
У 1966 г. у памяць аб дэманстрацыі ўсталяваны абеліск.

г. Косава, вул. 3 Лютага, сквер.

Помнік у гонар дэманстрацыі 1927 г.

bottom of page