top of page

Быў акружаны паркам (захаваўся часткова), які адрозніваўся дасканалай планіроўкай і каштоўным дэндралагічных складам. Праекты палаца і парку распрацаваны архітэктарам Ф.Яшчолдам у 1838 г. У будаўніцтве прымаў удзел архітэктар В.Марконі. У час Вялікай Айчыннай вайны палац моцна пашкоджаны.
Палац складаецца з цэнтральнага двухпавярховага корпуса, які з'яўляецца яго кампазіцыйным ядром, і 2 бакавых крылаў, злучаных з ім вузкімі галерэямі, прарэзанымі высокімі спічастымі аркамі. Вуглы цэнтральнага корпуса фланкіраваны гранёнымі вежамі рознай вышыні, вуглы бакавых крылаў - падобнымі да вежаў контрфорсамі. Фасады рытмічна дзеляцца спічастымі аркамі, аконнымі праёмамі, перспектыўнымі нішамі, машыкулямі. Унутраная планіроўка сіметрычная, характэрная для палацавай архітэктуры класіцызму. У галоўным корпусе памяшканні згрупаваны вакол цэнтральнага вестыбюля і параднай залы на 2-м паверсе, упрыгожанай роспісамі мастака Жмуркі. У бакавых карпусах размяшчаліся службовыя памяшканні.
Палац - помнік архітэктуры, у якім класіцыстычная прыёмы ў планіроўцы і кампазіцыі спалучаюцца з элементамі неаготыкі ў архітэктурным афармленні.
У 2008 годзе пачаліся рэстаўрацыйныя работы.

г. Косава, урочышча Мерачоўшчына.

Палац Пуслоўскіх

bottom of page