top of page

Пахаваныя 68 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных - партызаны атрадаў ім. К. Е. Варашылава, ім. Г. М. Дзімітрава і ім. Н. А. Шчорса, якія загінулі 2 жніўня 1942 г. пры разгроме фашысцкага гарнізона ў г. Косава, і воіны, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні горада.
Развіваючы наступленне на брэсцкім кірунку, войскі 1-га Беларускага фронту 13 ліпеня 1944 г. занялі адзін з апорных пунктаў нямецка-фашысцкіх войскаў - г. Косава. У вызваленні горада ўдзельнічалі 19-я механізаваная брыгада (камандзір - палкоўнік В. В. Яршоў), 9-ы танкавы полк (камандзір - капітан М. Н. Бартоўскі) і 75-й самаходна-артылерыйскі полк (камандзір - падпалкоўнік П. Е . Карпенка).
У 1960 г. на магіле воінаў і партызан усталяваны помнік.

г. Косава, вул. 3 Лютага, сквер.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

bottom of page